Час дарыць цяпло. Педагогі віншуюць медыкаў з Вялікаднем

17 апреля 2020
“Час дарыць цяпло”. Акцыя з такой назвай прайшла ў Заводскім раёне. Падарункі, зробленыя сваімі рукамі,  сёння сталічныя педагогі ўручылі супрацоўнікам 10-й гарадской бальніцы. Медыкаў, якія сёння працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, павіншавалі з Вялікаднем, выказалі цёплыя словы падтрымкі ў няпростай сітуацыі. Урачам дасталіся кошыкі са святочнымі прысмакамі - кулічамі, рознакаляровымі яйкамі і пернікамі.  Да сацыяльнай ініцыятывы працягваюць далучацца розныя арганізацыі. Матэрыяльна медыцынскім установам і іх работнікам зараз актыўна дапамагаюць банкі, падтрымку аказваюць і грамадскія арганізацыі.