Час актыўна рыхтаваць дарогі да зімы

21 ноября 2013

Змагацца з галалёдзіцай на дваровых тэрыторыях сёлета будуць не соллю. Новы рэагент вырабляецца на аснове адходаў ад цукровых буракоў і павінен змагацца з прыроднымі з'явамі не горш за правераны гадамі хлорысты натрый. Новы рэагент - ноу-хау беларускіх навукоўцаў. У адрозненне ад солі матэрыял больш экалагічны - не шкодзіць зялёным насаджэнням і зямлі.
Да зімняга перыяду камунальнікі таксама закупілі амаль 70 адзінак новай тэхнікі. На балансе ёсць усё неабходнае, каб справіцца з самымі моцнымі снегападамі.