Часовая забарона на наведванне лясоў уведзена ў дзевяці раёнах Беларусі

8 апреля 2020
Ужо ў дзевяці раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы. Гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі. Сярод іх чатыры  ў Брэсцкай вобласці, столькі ж у Гомельскай, а таксама адзін раён у Мінскай вобласці. Такія меры прынятыя ў сувязі са складанай пажаранебяспечнай сітуацыяй. З пачатку года ў Беларусі ўжо зафіксавалі больш  чым 270 лясных пажараў. Агульная плошча ўзгаранняў - больш  за 100 гектараў. Нагадаем, за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе і на тарфяніках могуць выпісаць штраф.