Часовую пераправу цераз Прыпяць аднавілі

1 Сакавіка 2018

Шлях для катараў МНС у Жыткавіцкім раёне расчысціў ледакол "Байкал". Экстранныя работы на рацэ пачалі яшчэ ўчора і завяршыліся раніцай. Пераправа абсталяваная ў новым месцы, недалёка ад вёскі Барок. А калі дазволіць рака, плануецца аднавіць пантонную пераправу. Прыблізна праз два тыдні будзе гатовы і паром, што будуецца ў Пінску. На аварыйным мосце зараз працуюць будаўнічыя брыгады. Ужо гатовы архітэктурны праект яго рэканструкцыі, які праходзіць зараз шэраг экспертыз.