Часовае абмежаванне руху па вуліцы Варанянскага

19 марта 2015

З першага красавіка да канца вясны закрываецца скразны рух па вуліцы Варанянскага на ўчастку ад вуліцы Чкалава да Жукоўскага. Абмежаванні ўзнікнуць з-за будаўніцтва станцыі "Кавальская Слабада" трэцяй лініі метро.

Таму аўтобусы пад нумарамі 10, 163, 93, 198Э крыху зменяць звыклы маршрут і будуць рухацца ў аб’езд закрытага ўчастка. Пасажыраў таксама папярэджваюць: аўтобусы 10 і 163 не змогуць абслугоўваць ўчастак вуліцы Варанянскага ад Жукоўскага да Валадзько.