Часу на пакупкі у святочныя дні стане больш

26 декабря 2013
Гандлёвыя аб'екты Цэнтральнага рэгіёну будуць працаваць без выхадных і ў падоўжаным рэжыме амаль да наступлення Новага года. Выключэнне складаюць магазіны, размешчаныя ў жылых дамах. Акрамя таго, 29 снежня, у нядзелю, будуць дзейнічаць скідкі не менш за 15-20%. Па зручным для грамадзян графіку запрацуюць таксама музеі, тэатры, кафэ і гандлёвыя цэнтры. Такія навагоднія падарункі беларусы будуць атрымліваць на працягу снежня і студзеня нават ў святочныя і выхадныя дні.