Больш як 700 урачоў з усяго свету ў Мінску сёння гавораць выключна аб мужчынскім здароўі. У беларускай сталіцы пачаў працу 10-ы Міжнародны медыцынскі форум. Галоўная тэма дыскусіі, у якой прымаюць удзел лепшыя спецыялісты ў галіне ўралогіі з усёй планеты, - гэта мужчынскае здароўе. Закрытых тэм, заяўляюць удзельнікі форуму, у гэтай размове быць не можа, бо, паводле статыстыкі, кожная трэцяя бяздзетная пара не можа стаць бацькамі менавіта з-за праблем са здароўем у мужа.
Аляксандр Строцкі, старшыня Беларускай асацыяцыі ўролагаў Здароўе мужчын - гэта здароўе нацыі, паловы нацыі, назавем гэта так. Гэта, першым чынам, праблемы, звязаныя з дэмаграфічнай сітуацыяй.
Прадоўжыцца медыцынскі форум тры дні. Увесь гэты час будзе працаваць і тэматычная выстава, на якой сёння прэзентавалі найноўшыя лекавыя прэпараты і медыцынскае абсталяванне.














