Урачы шасці краін абмяркоўваюць метады лячэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў

29 ноября 2019
Пытанні захворванняў сэрца і сучасныя метады іх лячэння абмяркоўваюць на трэцім з'ездзе эндаваскулярных хірургаў і кардыёлагаў у сталічным РНПЦ кардыялогіі. Сваім вопытам дзеляцца  медыкі і навукоўцы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Польшчы, Латвіі і Літвы. Асноўная тэма  - эндаваскулярныя метады лячэння захворванняў сэрца. Гэта калі праз артэрыю або вену робяць сур'ёзныя маніпуляцыі малаінвазіўным спосабам.

Заснавальнікам эндаваскулярнага метаду стаў нямецкі ўрач Грунцыг, які ў 1973 годзе сканструяваў катэтар з балончыкам. За апошнія 10 гадоў колькасць аперацый такім метадам узрасла ў сотні разоў.