Урачы з усіх рэгіёнаў Беларусі сёння наведалі Палац Незалежнасці

17 июня 2021

У гонар свята ўрачы з усіх рэгіёнаў Беларусі сёння наведалі адзін з сімвалаў суверэнітэту - Палац Незалежнасці. Гэта людзі, якія ў прамым сэнсе ратуюць нашы з вамі жыцці. Амаль 500 дзён яны працуюць у пандэмічных умовах. Беларускі падыход да барацьбы з COVID-19 даказаў сваю эфектыўнасць. Сёння замест 35 тысяч перапрафіліраваных месцаў у бальніцах рэспублікі застаецца 11 тысяч. І за ўсе паўтара года працы ў складанай эпідсітуацыі не спынялі аказваць вузкаспецыяльную дапамогу.