Урачы Гродна адточваюць навыкі рэспіраторнай падтрымкі пацыентаў з COVID-19

19 декабря 2020

У цяперашняй сітуацыі важна, каб людзі разумелі, што ім ёсць каму даверыцца. Медыкі пастаянна адточваюць сваё майстэрства.

Сёння гродзенскія ўрачы шліфавалі навыкі рэспіраторнай падтрымкі пацыентаў з COVID-19. Майстар-клас прымала ўніверсітэцкая клініка пры Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Сюды прыбыла каманда з Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі: 5 урачоў анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў і 3 медыцынскія сястры. Курс складаўся з дзвюх частак. У тэарэтычнай медыкі гаварылі пра асновы рэспіраторнай падтрымкі пацыентаў з цяжкімі формамі каранавіруса і далей замацоўвалі веды на практыцы з выкарыстаннем манекенаў.

Спецыялісты, якія сёння прайшлі навучанне, змогуць дзяліцца вопытам з калегамі ўсёй вобласці. Адзначым, гэта ўжо не першы выязны семінар. На мінулым тыдні спецыялісты Мінскага НПЦ наведалі Гомельскую абласную бальніцу.