Упершыню ў Мінскім раёне педагагічны клас з'явіўся на базе сельскай школы ў аграгарадку Куранец

16 октября 2020

Новыя педагагічныя класы ў школах Мінскай вобласці. Напрыклад, у Вілейскім раёне 6 груп. Дарэчы, сёлета ўпершыню ў раёне педагагічны клас з'явіўся на базе сельскай школы ў аграгарадку Куранец. Такая дадатковая профільная адукацыя дазваляе не толькі азнаёміцца з прафесіяй, але і атрымаць бонусы пры паступленні. Больш падрабязна Алена Вітко.

Педагагічныя традыцыі захоўвае школьны музей


У 1944 годзе пачалася гісторыя Вілейскай сярэдняй школы № 1. Рукапісны летапіс - гэта своеасаблівае пасланне аднаго з першых настаўнікаў Мількоты Кацярыны Анатольеўны будучым педагогам.

Такое вось "педагагічнае дрэва", дзе любоў да прафесіі ідзе каранямі ў гісторыю. Тут яе захоўваюць больш за 800 прадметаў - фотаздымкі, школьная форма, дзённікі.

А вось гэта, бадай, адзін з галоўных экспанатаў музея. Працоўная кніжка настаўніцы рускай мовы Няхаевай Аляксандры Максімаўны. Першы і апошні запісы менавіта ў гэтай школе. Сімвалічна, што знаёмства з прафесіяй у будучых педагогаў пачынаецца з гэтага дакумента.

Педагагічныя класы як дадатковая профільная адукацыя

Невыпадкова заняткі ў профільным класе праходзяць у гэтым кабінеце. Два разы на тыдзень школьнікі дадаткова вывучаюць псіхалогію і педагогіку.
Адзінаццацікласніцы Карына Роўда і Алена Вярцінская таксама выбіраюць будучую прафесію. Выпускніцы прымяраюць і ролю настаўніка.

Акрамя звычайных урокаў, вучні педкласаў наведваюць і дашкольныя ўстановы. Дарэчы, такая праца ў профільных групах вядзецца ўжо 6 гадоў.

А вось у куранецкай сярэдняй школе педагагічны клас сёлета з'явіўся упершыню.

Выпускнікі профільных класаў рыхтуюць партфоліа, а ў педагагічны ўніверсітэт могуць паступіць без ЦТ. Пры ўмове, што сярэдні бал не ніжэйшы за 8.