Упершыню ў Мінску праходзіць фестываль Вялікабрытаніі

16 июня 2018

У Верхнім горадзе прадэманстраваны дасягненні Злучанага Каралеўства ў галіне спорту, адукацыі і культуры. Свята адкрыў парад міні-купераў і перфоманс валыншчыкаў другога каралеўскага палка. Гасцям фестывалю даступныя сапраўдныя брытанскія забавы. Можна згуляць у тэніс на міні-копіі стадыёна Уімблдон, прыняць удзел у чэмпіянаце FIFA, а таксама здаць пробную версію міжнароднага моўнага іспыту. Працуюць і фуд-корты з брытанскімі ласункамі. Арганізаваны фотазоны з чырвонымі тэлефоннымі будкамі, якія сталі ўжо сапраўдным сімвалам Лондана.

Хэдлайнер фестывалю - брытанская выканаўца Шан Эванс. На адкрытай сцэне Верхняга горада яна выканае свае хіты для беларускай публікі.