Упершыню ў Гомелі адбыўся форум "Хакатон"

24 февраля 2020
Паўсотні ўдзельнікаў і восем гадзін інтэнсіву. У Гомелі ўпершыню прайшоў форум юных распрацоўшчыкаў "Хакатон". Праграмісты-пачаткоўцы ад 14 да 17 гадоў камандамі стваралі чат-ботаў. За кожнай замацавалі ментара з прадпрымальніцкім вопытам або навыкамі ў сферы IT. Акрамя таго, для ўдзельнікаў правялі майстар-класы па дызайне і капірайтынгу. Арганізавалі IT-форум пры падтрымцы пасольства Вялікабрытаніі. Удзел для падлеткаў бясплатны. Пры гэтым кожны мог атрымаць алгарытм запуску свайго IT-стартапу. 
Пераможцы атрымалі прызы, а таксама магчымасць прэзентаваць свой праект на форуме ў Мінску.