Упершыню на свяце ў Мінску прыменяць мабільную машыну відэаназірання

13 сентября 2019

Каб свята прайшло без здарэнняў, асаблівая ўвага бяспецы. Упершыню ў сталіцы прыменяць мабільную машыну відэаназірання. З дапамогай спецыяльнай усталёўкі праваахоўнікі будуць кантраляваць усе прыступныя месцы горада. Аб гэтым на сайце Белтэлерадыёкампаніі падчас анлайн-канферэнцыі расказаў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама

Мікалай Лужынскі, намеснік начальніка ўпраўлення ГУУС Мінгарвыканкама: "Выкарыстанне гэтай машыны дазволіць своечасова рэагаваць на крымінагеннае становішча ў тым раёне, дзе праходзяць масавыя мерапрыемствы. А таксама хутка накіраваць туды нашых супрацоўнікаў для рэагавання на тое або іншае здарэнне".

Навінкі чакаюць мінчан і ў культурных мерапрыемствах. А вечарам сталіца ўбачыць яркае музычна-піратэхнічнае шоу.