Упершыню на парадзе пакажуць беларускую навінку - бранябойны робат "Багамол"

3 июля 2018

У гэтыя хвіліны ўжо грэе свой рухавік, каб упершыню паказацца шырокай публіцы, бранябойны робат "Багамол". Беларускую навінку пакажуць на парадзе.

Сёння распрацоўкі падобных суперсучасных сістэм могуць дазволіць сабе толькі высокатэхналагічныя краіны. І Беларусь - у ліку лідараў.

Аляксандр Смірноў: Танкі - моц любой арміі свету. Яны ўдзельнікі ўсіх вядомых нам войнаў, у тым ліку і Вялікай Айчыннай. Сваім з'яўленнем на полі бою бранятэхніка падштурхнула збройнікаў да стварэння сродкаў барацьбы з імі.

Так, яшчэ ў савецкі час пачалі актыўна развівацца супрацьтанкавыя ракетныя комплексы. Вось такі, да прыкладу, выкарыстоўваўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Віялета Сакаловіч: Перажыўшы сапраўдную тэхнічную эвалюцыю ў гады незалежнасці Беларусі, гэтыя комплексы жывуць ужо трэцім пакаленнем. І беларускія распрацоўшчыкі прыдумалі, як зрабіць удзел чалавека ў баі мінімальным.

Гэта - "Багамол". Самаходны супрацьтанкавы комплекс. Па сутнасці, робат.

Распрацоўшчыкі ўпэўніваюць: гэтая машына можа 24 гадзіны на суткі паражаць умацаваныя наземныя цэлі, танкі, бронемашыны і верталёты, якія завіслі. Прычым кіруецца комплекс дыстанцыйна.

Гусенічнае міні-шасі. Перасоўвацца можа па перасечанай мясцовасці. На борце - набор оптыка-электронных сістэм. Можа быць абсталяваны рознай зброяй, у залежнасці ад пажаданняў заказчыка.

І пакуль робат выконвае баявую задачу, чалавек, кіраўнік комплексу, - аператар - можа знаходзіцца на выдаленні да 300 метраў. Сёння распрацоўкі падобных сістэм могуць дазволіць сабе толькі высокатэхналагічныя краіны. Гэты супрацьтанкавы робат удала аб'яднаў лепшыя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў іншых відах ваеннай тэхнікі. Напрыклад, у сістэме машыннага зроку - беларускія навацыі, паспяхова ўкаранёныя на БТР-70 і ў зенітную самаходную ўстаноўку "Шылка". А комплекс навядзення падобны да мадэрнізаванай "Стралы" і зенітна-ракетнага комплексу "ОСА".

Некаторыя элементы распрацаваныя ўпершыню. Напрыклад, сістэмы сувязі. Праз квадракоптар аператар можа кіраваць і абменьвацца звесткамі з робатызаванай платформай, якая знаходзіцца ад яго на адлегласці да 10 кіламетраў.

У мозг машыны закладзеныя элементы штучнага інтэлекту, так званыя нейрасеткавыя інтэрфейсы. Гэта значыць - робат можа разглядзець цэль, нават добра замаскіраваную. Сабраўшы неабходную інфармацыю, тут жа перадасць яе аператару. А ён прыме рашэнне, ці даваць "Багамолу" каманду "агонь".

Калі ўлічыць, што "Багамол" выдатна бачыць у любы час сутак, а вугал агляду - 360 градусаў, то можна адважна сказаць: робатызаваны комплекс можа выдатна ўзаемадзейнічаць са спецназам.

Адна з асаблівасцяў - развязаныя бартавыя перадачы. Машына можа пускаць гусеніцы ў розныя бакі! І такім чынам разгортвацца на месцы. Дарэчы, комплекс працэнтаў на 60 з айчынных камплектуючых.

Цікава, што першапачаткова "Багамол" ствараўся як невялікі, высокамабільны дрон. З гэтай мэтай ён і быў абсталяваны гібрыднай сілавой устаноўкай - дызельным рухавіком і электрагенератарам. Электрацяга дазваляе машыне дзейнічаць бясшумна досыць доўга. І пры гэтым робат застаецца халодным.

Распрацоўшчыкі ўпэўніваюць: пабачыць у цеплавізар, хай нават і на адкрытай мясцовасці, такую слабакантрасную ва ўсіх спектрах цэль і тым больш паразіць яе складана. А гэта - перавагі ў сучасным баі, дзе перамагае той, хто стрэліць першым.