Упершыню гістарычная рэканструкцыя "Мінск старажытны" аб'яднала адразу 10 стагоддзяў горада

14 сентября 2019

Мінск працягвае святкаваць 952 дзень нараджэння. У афішы больш за паўсотню мерапрыемстваў. У кожным раёне горада - спартыўныя забегі, спаборніцтвы і свае музычныя фестывалі. Увагу прыцягвае і гістарычная рэканструкцыя "Мінск старажытны". 

За ўзнаўленнем гісторыі на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і Машэрава сочыць і наша здымачная група. На сувязі са студыяй - Лідзія Заблоцкая

"Мінск старажытны" ўпершыню аб'яднаў 10 стагоддзяў гісторыі

Упершыню гістарычная рэканструкцыя аб'яднала адразу 10 стагоддзяў Мінска. Ад існавання Полацкага княства да часоў Другой сусветнай вайны. Усё гэта на двух гектарах зямлі. Прама зараз мы - у атмасферы Сярэдневякоўя. Ужо некалькі гадзін тут ідуць бугурты, рыцары змагаюцца на коп’ях і мячах. Дарэчы, прыйдучы сюды, можна ўбачыць і застацца пад уражаннем не толькі ад бітваў.

Чэхія, Кітай і ЗША узнаўляюць на фестывалі сярэдневяковую гісторыю

Паралельна на тэрыторыі размешчаныя Старажытны Рым, вікінгі Полацкага княства, шляхта ВКЛ, лагер 1812 года і  нават  першабытная стаянка часоў Позняга палеаліту. Узнаўляюць гісторыю не толькі беларусы. Усяго ў фэсце ўдзельнічаюць прадстаўнікі шасці краін. Традыцыйна гэта Беларусь, Расія і Украіна. Акрамя таго, у спісе - Чэхія, байцы з Кітая і ўпершыню Злучаныя Штаты Амерыкі. Каманда Тэхаса – прама з Сярэдневякоўя.