Прымаць туды будуць падлеткаў ад 14 да 18 гадоў. Установы размесцяцца на базе стацыянарных лагераў, а таксама пры прадпрыемствах. Працаваць школьнікі будуць толькі чатыры гадзіны, астатні час правядуць у экскурсіях, паходах у тэатр і кіно. Усяго ж сёлета плануецца аздаравіць каля 70 тысяч мінскіх школьнікаў, гэта палова вучняў горада.
Сёлета лагеры будуць працаваць чатыры змены, каб маглі адпачыць больш дзяцей. Першая змена адкрыецца ў першы тыдзень чэрвеня. Акрамя загарадных лагераў, пры школах будуць працаваць больш за 350 школьных лагераў.
Упершыню для мінскіх школьнікаў адкрыюць лагеры працы і адпачынку
4 апреля 2013














