Упершыню Дзень ведаў правядуць на базе кінастудыі "Беларусьфільм"

31 августа 2019

Адкрыты ўрок, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, правядуць "Беларусьфільм", Белпошта і Прэзідэнцкая бібліятэка. Упершыню Дзень ведаў правядуць на базе кінастудыі. Аб гісторыі Дома ўрада падчас Вялікай Айчыннай і працы ваенна-паштовай службы распавядуць на адкрытым уроку "Беларусьфільма"  для пяці дзясяткаў навучэнцаў сярэдніх школ Мінска. 2 верасня школьнікаў азнаёмяць са здымачнымі павільёнамі, касцюмернымі і піратэхнічным участкам студыі. Усяго ў праграме  больш за дзесяць зон актывацый. Экскурсіі і інтэрактыў рыхтуюць сумесна з Белпоштай і Прэзідэнцкай бібліятэкай.

"Беларусьфільм" рыхтуе паказы стужак пра вайну і сустрэчу з рэжысёрам-мультыплікатарам.