Вяртання маразоў сіноптыкі пакуль не прагназуюць

7 февраля 2014

Вясна набліжаецца. Па-сапраўднаму веснавое надвор'е, характэрнае для сярэдзіны сакавіка, усталявалася ў Мінскай вобласці. Сіноптыкі тлумачаць гэта надыходам антыцыклону з Атлантыкі, што прынёс вільготныя і даволі цёплыя паветраныя масы. На большай частцы тэрыторыі вобласці ў выхадныя дні пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Дарэчы, вяртання маразоў сіноптыкі пакуль не прагназуюць.


Дзмiтрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра: Тэмператута паветра ў суботу ноччу складзе 0 - мінус 5 градусаў. Днём мінус 1 - плюс 4. І ў нядзелю тэмпература мінус 2 - плюс 3, днём 0 - плюс 5 градусаў. Дыскамфорту дадасць парывісты вецер. Паводле папярэдніх прагнозаў, на наступным тыдні захаваецца сакавіцкае надвор'е.


Дарэчы, з кожным годам вясна як пара года валадарыць усё менш часу, і пераход з зімы на лета адбываецца не павольна, а даволі рэзка.