Адраджэнне забруджаных зямель, дыягностыка і лячэнне захворванняў

24 апреля 2014
Гэтыя пытанні сталі асноўнымі падчас наведвання парламентарыямі Саюзнай дзяржавы Усерасійскага цэнтра экстраннай радыяцыйнай медыцыны ў Санкт-Пецярбургу. Таксама была абмеркавана чарговая, чацвёртая праграма сумеснай дзейнасці ў гэтым кірунку. На яе рэалізацыю плануюць выдзеліць амаль паўтара мільярда расійскіх рублёў з агульнага бюджэту.

Расказвае Уладзімір Сёмкін.
Усерасійскі цэнтр экстраннай і радыяцыйнай медыцыны МНС Расіі стаў самым галоўным праектам Саюзнай дзяржавы ў рамках праграмы пераадолення катастрофы ў Чарнобылі. Сёння гэта сімбіёз шматпрофільнай лячэбна-дыягнастычнай клінікі і навукова-адукацыйнага цэнтра. Аб узроўні спецыялістаў можна меркаваць толькі па тым, што тут сёння працуюць больш за паўсотні толькі дактароў медыцынскіх навук. Сучаснае медыцынскае абсталяванне. Лепшая тэхніка, уключаючы верталёты. Парламентарыі асабіста пераканаліся, што частка сумеснага бюджэту была выдаткавана нездарма.
Ад складаных аперацый да ўнікальнай дыягностыкі. Напрыклад, у гэтай камеры за 20 хвілін чалавечы арганізм прасвечваюць літаральна наскрозь.
Зараз мы даведаемся, ці ёсць у маім арганізме шкодныя радыяцыйныя рэчывы. І калі ёсць, то колькі і якія. Камп'ютар тут жа выдае вынікі
Гэты цэнтр, вядома, не адзіны паспяхова рэалізаваны буйны праект у рамках сумесных праграм па пераадоленні наступстваў катастрофы на АЭС. Быў створаны навукова-практычны цэнтр у Гомелі, які па сваёй матэрыяльна-тэхнічнай базе і ўзроўні спецыялістаў не саступае расійскім калегам. Дарэчы, яны ўжо даўно працуюць сёння ў цесным тандэме.
Апроч прафілактыкі і лячэння захворванняў парламентарыі абмеркавалі яшчэ некалькі важных пытанняў. Напрыклад, рэабілітацыя забруджаных зямель і перапрацоўка прадуктаў, якія вырошчваюцца на іх.
Савет міністраў Саюзнай дзяржавы ўжо зацвердзіў чарговую, чацвёртую праграму па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Разлічана яна да 2016 года. На яе рэалізацыю плануецца накіраваць мільярд 300 мільёнаў расійскіх рублёў.