Узнікненне пажараў – з-за нядбайнасці

16 марта 2015

Толькі за мінулыя выхадныя ў Мінскай вобласці зарэгістраваны 71 пажар сухой расліннасці. Агульная плошча ўзгаранняў травы – амаль сем гектараў. Падчас узмацнення ветру МНС катэгарычна забараняе падпальваць сухую расліннасць і смецце. Пры парывах полымя можа распаўсюджвацца з хуткасцю да аднаго метра за секунду. За выпальванне сухой расліннасці прадугледжаны штраф да 40 базавых велічынь.