Магчымасці цэнтра па падрыхтоўцы спецыялістаў для дрэваапрацоўчых вытворчасцяў прэзентавалі ў Віцебску

24 февраля 2020
Распілоўка і перапрацоўка матэрыялаў, вытворчасць сталярна-будаўнічых вырабаў і мэблі. Магчымасці рэсурсавага цэнтра па падрыхтоўцы рабочых і спецыялістаў для дрэваапрацоўчых вытворчасцяў прэзентавалі ў Віцебску. Майстэрні і цэхі ўкамплектаваныя самым сучасным абсталяваннем і станкамі. У рэсурсавым цэнтры будуць не толькі навучаць, але і павышаць кваліфікацыю, прымаць на стажыроўку. Таксама гэта пляцоўка для падрыхтоўкі ўдзельнікаў да WorldSkills.
Для іншагародніх прадугледжана жыллё, ёсць свая сталовая і спартыўныя пляцоўкі.