Каля палаца Сапегаў у Ружанах прайшлі абласныя "Дажынкі"

31 августа 2019

Гісторыя і сучаснасць. Дасягненні мінулага і сённяшняга дня ўвабрала ў сябе і свята ў беларускім Версалі. Сёння каля палаца Сапегаў у Ружанах прайшлі абласныя "Дажынкі". Першыя ў краіне. 

Вялікі канцэрт пачаўся з ушанавання працаўнікоў сяла. Віншаванні і падарункі атрымалі пераможцы абласнога спаборніцтва. Усе, хто прыняў самы актыўны ўдзел у зборы ўраджаю, не засталіся без увагі. З паспяховым завяршэннем уборачнай працаўнікоў сяла Брэсцкай вобласці павіншаваў Аляксандр Лукашэнка, асобна адзначыўшы зладжаную працу аграномаў, механізатараў, камбайнераў, кіраўнікоў і спецыялістаў.

У прывітанні Кіраўнік дзяржавы падзякаваў хлебаробам за працавітасць, адказнасць і самаадданыя будні. Усяго ў краіне намалацілі амаль 6,5 мільёна тон збожжавых. Гэта на 23 % больш, чым летась. Брэсцкая вобласць - адна з самых ураджайных. У гэту ўборачную тут збіралі 35,5 цэнтнера з гектара. Гэта на 4 % больш, чым у сярэднім па краіне.

Ля сцен замка XVII стагоддзя разгарнуўся вялікі кірмаш рамеснікаў. Там можна было купіць адзенне, посуд, сувеніры і іншыя тавары ручной працы. Гэтымі днямі ў Ружанах працягваецца рэстаўрацыя рэзідэнцыі Сапегаў. У адноўленай частцы палаца з'явіцца тэатр.