Паветраныя межы над БелАЭС - пад надзейнай абаронай

4 июня 2018

Міністр абароны Андрэй Раўкоў уручыў баявы сцяг 1146-му зенітнаму ракетнаму палку. Тут з'явіўся і новы ваенны гарадок. Полк, узброены зенітнымі ракетнымі комплексамі "Тор-М2", выконвае задачы па прыкрыцці паветранай прасторы на паўночна-заходнім кірунку.

Гвардзейскі 1146-ы зенітны ракетны полк быў адроджаны ў Беларусі ў канцы мінулага года. Гэта легендарны полк з гісторыяй, якая пачалася ў 1941 годзе. Штаб воінскай часці, навучальны корпус, казармы, клуб, парк баявых машын - усе будынкі абсалютна новыя. Навучальныя класы абсталяваныя сучаснай аргтэхнікай, макетамі і ўзорамі ўзбраення.