Гран-пры ў творчым партфоліа Белдзяржцырка

25 августа 2022

У рамках ХIII Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва "Рэха Азіі" нашы паветраныя гімнасты атрымалі вышэйшую ўзнагароду. Высокі ўзровень артыстаў адзначыў і прэзідэнт Міжнароднага цыркавога фестывалю ў Італіі. Так, ужо ў кастрычніку наступнага сезона зорны дуэт  адправіцца па новыя перамогі ў Італію.

Галоўная мэта фестывалю - паказаць лепшыя дасягненні, абмяняцца вопытам і развіць міжнародныя сувязі. У форуме прынялі ўдзел 13 краін, прайшоў паказ 24 нумароў.