У небе праляцелі баявыя верталёты, знішчальнікі, штурмавікі і ваенна-транспартныя самалёты. Авіятары адзначаюць, што ў Дзень Незалежнасці ў небе можна будзе ўбачыць каля паўсотні адзінак тэхнікі. Пралёт будзе доўжыцца 7 хвілін. Сярод навінак, якія плануецца паказаць 3 Ліпеня, - далёкая авіяцыі Ваенна-касмічных сіл Расіі. Таму гэтымі днямі лётчыкі адпрацоўваюць зладжанасць і сумесныя дзеянні. Трымаць тэмп, а таксама інтэрвал паміж паветранымі судамі - задача не з лёгкіх.
Аб рэпетыцыі паветранай калоны раскажа Аляксандр Камовіч (відэа).
Паветраная калона пачала трэніроўкі на Заслаўскім вадасховішчы
24 июня 2019