СААЗ: зімой ад каранавіруса могуць загінуць да 500 тыс. еўрапейцаў

21 ноября 2021
Да 500 тысяч чалавек можа страціць Еўропа  ў 4-ю хвалю каранавіруса. Пра гэта паведаміў  дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ  Ханс Клюгэ. Кіраўнік ведамства адзначыў, што арганізацыя  вельмі ўстрывожана павышанымі тэмпамі распаўсюджвання COVID-19  у Еўропе. Чарговая хваля назіраецца з-за набліжэння халадоў, нізкіх паказчыкаў вакцынацыі  ў шэрагу дзяржаў і з'яўлення больш  заразных штамаў. Лакдаун з абмежаваннямі рознай ступені  ўжо аб'явілі ў Аўстрыі, Славакіі, Чэхіі, Германіі, Даніі і Грэцыі.