Сусветная арганізацыя аховы здароўя высока ацэньвае ўзровень медыцыны ў Беларусі

20 октября 2015

Сусветная арганізацыя аховы здароўя высока ацэньвае ўзровень медыцыны ў Беларусі. Пра гэта сёння ў Мінску заявіла дырэктар рэгіянальнага бюро СААЗ Жужана Якаб.

Амаль нулявы ўзровень дзіцячай і матчынай смяротнасці, а таксама добрыя паказчыкі імунізацыі насельніцтва ў дзіцячым узросце - адны з ключавых фактараў, з якіх менавіта наша краіна выбраная пляцоўкай для Еўрапейскай міністэрскай канферэнцыі СААЗ. Ужо заўтра ў Мінску на адкрыцці форуму збяруцца дзве сотні спецыялістаў з 53 краін. Яны абмяркуюць "Ахоп усіх этапаў жыцця ў кантэксце палітыкі Здароўе-2020". Менавіта так гучыць тэма канферэнцыі.

Канферэнцыя падоўжыцца два дні. Па выніках такой маштабнай сустрэчы эксперты падпішуць мінскую дэкларацыю. Дакумент будзе змяшчаць рэкамендацыі, у прыватнасці, наконт прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, дзіцячага траўматызму, а таксама максімальнай вакцынацыі.