СААЗ вітае распрацоўку ў Беларусі дэкрэта аб дзяржрэгуляванні абарачэння тытуню і электронных цыгарэт

29 мая 2017

Распрацоўка дэкрэта аб дзяржрэгуляванні абарачэння тытуню і электронных цыгарэт - гэта прагрэсіўны крок, які цалкам адказвае рэкамендацыям і палажэнням Рамачнай канвенцыі СААЗ. Такую думку сёння агучыў кіраўнік краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Батыр Бердыклычаў. Галоўныя ініцыятывы дакумента - гэта прыраўнаванне электронных цыгарэт да звычайных і павелічэнне колькасці зон, вольных ад курэння. З праектам на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале азнаёміцца можа кожны, да 12 чэрвеня прымаюцца і прапановы. І, як стала вядома сёння, не выключана, што прыняты праект будзе ўжо сёлета.

Згодна са статыстыкай, сёння ў Беларусі курыць кожны трэці дарослы - гэта на 14 % менш, чым 15 гадоў таму. На лячэнне захворванняў, выкліканых ужываннем тытуню, дзяржава штогод выдаткоўвае 1 % ад ВУП.