САЗ падтрымлівае дзеянні Міністэрства аховы здароўя Беларусі

22 марта 2020
САЗ падтрымлівае дзеянні Міністэрства аховы здароўя  Беларусі па раннім выяўленні каранавіруса, адсочванні кантактаў, іх ізаляцыі і прафесійным аказанні дапамогі пацыентам. Арганізацыя высока ацэньвае актыўныя дзеянні па забеспячэнні рэгулярнага і адкрытага інфармавання насельніцтва аб развіцці сітуацыі, а таксама дзякуе Мінску за адкрытасць у абмене інфармацыяй і своечасовую справаздачнасць. Пра гэта гаворыцца ў лісце  дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро арганізацыі Міністру аховы здароўя Уладзіміру Караніку. Ханс Клюге падкрэсліў, што падыход беларускага Міністэрства аховы здароўя адпавядае рэкамендацыям САЗ. Арганізацыя працягне супрацоўніцтва і будзе гатовая і надалей аказваць неабходную падтрымку Беларусі ў рэалізацыі мер па барацьбе з COVID-19.