СААЗ не лічыць за неабходнае масавую вакцынацыю ад воспы малп

24 мая 2022

У СААЗ не лічаць за неабходнае  правядзенне тэрміновай масавай вакцынацыі супраць воспы малп. У арганізацыі звярнулі ўвагу  на неабходнасць выконвання правілаў гігіены. Гэта, на думку экспертаў, дапаможа абмежаваць распаўсюджванне віруса. 

На дадзены момант выпадкі захворвання воспы малп зафіксаваныя ў 19 краінах. У іх ліку Аўстралія, Бельгія, Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Германія, Італія, Нідэрланды, Швецыя, ЗША. Усяго выяўлена больш за 100 інфікаваных. Лятальных канцоў няма.