Краіны Сусветнай арганізацыі аховы здароўя дамовіліся пачаць перамовы па заключэнні міжнароднага пагаднення аб кантролі над пандэміямі

1 декабря 2021
Краіны СААЗ дамовіліся пачаць перамовы па заключэнні міжнароднага пагаднення аб прадухіленні і кантролі над пандэміямі. Наконт гэтага стала вядома падчас спецыяльнай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя. Мерапрыемства мае на мэце аб'яднаць намаганні ўсяго чалавецтва ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. 

На высокім міжнародным сходзе выступіў міністр аховы здароўя Беларусі. Дзмітрый Піневіч вітаў гатоўнасць міжнароднай супольнасці даць сумесны адказ глабальным бедствам. Па выніках сесіі будзе пачата распрацоўка міжнароднай канвенцыі, здольнай перамяніць лёс планеты. У прыватнасці, СААЗ набудзе выключнае права аб'яўляць пандэмію ў маштабах планеты. У барацьбе з віруснымі і іншымі небяспекамі Сусветная арганізацыя аховы здароўя атрымае паўнамоцтвы большыя, чым нацыянальныя ўрады: СААЗ будзе вызначаць формы дапамогі асобным дзяржавам, неабходнасць тых ці іншых абмежаванняў у кожнай краіне. Прадугледжваецца, што такое абмежаванне нацыянальнага суверэнітэту дапаможа скараціць глабальныя эпідэмічныя рызыкі.