Войскі прадаўжаюць рыхтавацца да Армейскіх алiмпiйскiх гульняў

23 января 2017

Маштабныя спаборніцтвы пройдуць у ліпені. А на палігоне пад Барысавам адпрацоўвалі комплексныя заняткі нашы гранатамётчыкі. Першыя стрэльбы правялі новаспечаныя салдаты. Задача - знішчыць бронетэхніку праціўніка на адлегласці 200 метраў. Цэлі паразілі і артылерыйскія падраздзяленні, яны прымянялі комплексы супрацьтанкавых кіраваных ракет ва ўмовах інтэнсіўнага боесутыкнення. Асаблівая ўвага - адпрацоўцы паражэння цэляў, якія рухаюцца.

А напярэдадні 15-годдзе адзначыла галоўнае аператыўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Яно лічыцца вядучым структурным падраздзяленнем і з'яўляецца ключавым звяном, вакол якога будуецца праца па стварэнні і развіццю сучаснай арміі. Ведамства стратэгічна плануе абарону Рэспублікі Беларусь.