Войскі Мінскага гарнізона адточваюць майстэрства перад вялікім парадам на аэрадроме ў Ліпках

30 мая 2018

Па традыцыі 3 ліпеня ў сталіцы ля стэлы "Мінск - горад-герой" адбудзецца вялікі парад. Зараз войскі Мінскага гарнізона адточваюць майстэрства на аэрадроме ў Ліпках. Як стала вядома, у парадзе прымуць удзел 23 разлікі ваеннай тэхнікі. Працягласць калоны складзе каля 3 кіламетраў. Што цяжэй за ўсё выконваць для вайскоўцаў у такіх разліках, спытаем ва Уладзіміра Каралёва. Ён сёння пабываў на рэпетыцыі.

Падрыхтоўка да парада войскаў параўнальная з ваеннымі вучэннямі, толькі задачы тут іншыя. Галоўнае - зладжанасць дзеянняў. 250 адзінак ваеннай тэхнікі павінны прайсці з аднолькавай хуткасцю, дакладна захоўваючы інтэрвал. У гэтым і заключаецца грацыёзнасць ваеннага парада.

Традыцыйна на чале механізаванай калоны праедуць танкі, узначаленыя легендарным Т-34. Далей пройдуць сучасныя ўзоры, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў беларускай арміі. Гэта магутныя браніраваныя машыны, зенітныя ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і сістэмы залпавага агню.

Сярэдняя хуткасць - 16-18 км/г, агульная працягласць калоны - каля 3 кіламетраў. Час праходжання ваеннай тэхнікі - 12-14 хвілін, дзеля якіх тут ідуць шматгадзінныя трэніроўкі. На час рэпетыцый аэрадром у Ліпках ператвараецца ў сапраўдны палігон. Тут нават пліты для вайскоўцаў служаць арыенцірам.

Танкі Т-72Б, баявыя машыны пяхоты БМП-2, супрацьтанкавы ракетны комплекс "Штурм", самаходкі "Гваздзік", "Мста" і "Гіяцынт". Сістэмы рэактыўнага залпавага агню "БелГрад", "Смерч", "Паланэз", зенітныя ракетныя комплексы С-300, "Аса", "Тор-М2". Сярод навінак гэтага года - бронеаўтамабіль "Дракон", артылерыйская сістэма "Нона М-1" і мадэрнізаваныя БТР-70.

Увесь гэты час зладжанасць майстэрства вайскоўцы будуць адточваць тут, на аэрадроме ў Ліпках. А 23 і 28 чэрвеня рэпетыцыя пройдзе на вуліцах Мінска.