"Вайна за памяць" - фільм-трылогія АТН з аўторка па чацвер на "Беларусь 1"

29 октября 2017

Пакуль хтосьці ваюе з помнікамі, мы ваюем за памяць. Перапісванне гісторыі Другой сусветнай і абясцэньванне подзвігу савецкага салдата стала не проста шокам, а імпульсам да дзеяння для нашага земляка, звычайнага беларуса Анатоля Краснага.

Год таму пенсіянер быў шакаваны інфармацыяй, якая разышлася па ўсіх сусветных тэлеканалах: у польскім Кёльцэ, там, дзе пахаваны яго бацька, чырвонаармеец, што вызваляў Польшчу, вандалы разграмілі могілкі, і гэты акт - не першы. Чалавек ваеннай загартоўкі, Красны вырашыў асабіста разабрацца з сітуацыяй і зрабіць сваю, здавалася б, унутраную сямейную справу набыткам грамадства.

Ён прыйшоў да нас, у Агенцтва тэленавін, і атрымаў дапамогу. Здымачная група праехала па краінах Еўропы і падрыхтавала спецыяльнае журналісцкае расследаванне, у якім праз галоўнага героя Анатоля Краснага - погляд на адну з галоўных трывог сучаснага свету: стаўленне да мінулага, да трагедыі Другой сусветнай і подзвігу герояў.

"Вайна за памяць" - з аўторка па чацвер на "Беларусь 1". Фільм-трылогія, падрыхтаваны Агенцтвам тэленавін. Тры вечары запар адразу пасля "Панарамы" глядзіце з намі і нашу "Вайну за памяць!"