Выхаванцы дзіцячых дамоў краіны сталі мадэлямі на паказе мод у Мінску

4 марта 2019

У Мінску прайшоў асаблівы паказ мод. Мадэлямі сталі больш за сто выхаванцаў дзіцячых дамоў краіны. Хлопчыкі і дзяўчынкі з асаблівасцямі развіцця дэманстравалі ўборы беларускіх куцюр'е. Вячэрнія сукенкі, касцюмы, спартыўнае адзенне - калекцыі падрыхтавалі спецыяльна да паказу. Дзеці таксама ўдзельнічалі ў творчым працэсе і разам з дызайнерамі распрацоўвалі прынты на майках.

Такі дабрачынны праект ладзіцца другі год. Сёлета ў дэфіле прынялі ўдзел і фіналісткі конкурсу прыгажосці. Паказ адбыўся пад выступленне беларускіх артыстаў.