Выхаванцы Брэсцкага абласнога ЦАР па футболе атрымалі ў падарунак абноўлены стадыён

31 августа 2015

Выхаванцы Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па футболе да навучальнага года атрымалі ў падарунак абноўлены стадыён. Штучны газон тут адпавядае міжнародным стандартам. Рэканструкцыя стадыёна абышлася амаль у 10 мільярдаў рублёў і стала магчымая дзякуючы сумеснай праграме Беларускай федэрацыі футбола з УЕФА "Хет-трык". У нашай краіне ўжо збудаваныя 23 аналагічныя міні-футбольныя палі. Гэта, безумоўна, спрыяе развіццю і папулярызацыі гульнявых відаў спорту.

У Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву займаюцца 650 дзяцей ад 6 да 20 гадоў. На футбольных палях актыўна трэніруюцца і дзяўчынкі. Менавіта жаночыя юнацкія каманды першымі выпрабавалі новы газон комплексу.