У Мінску стартуюць Калядныя чытанні. Традыцыйны, ужо восьмы па ліку, духоўна-асветніцкі праект на гэты раз пройдзе пад тэмай "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека". Чытанні мяркуюць шырокі дыяпазон мерапрыемстваў: канферэнцыі, круглыя сталы, семінары. Будуць задзейнічаны як прадстаўнікі праваслаўнай царквы, так і ўдзельнікі ад свецкіх устаноў, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі. Напярэдадні адбылася сустрэча прадстаўнікоў царквы і журналістаў. Галоўнымі пытаннямі былі ўзаемадзеянне і ўдасканаленне асвятлення духоўнай тэматыкі ў друкаваных і электронных СМІ.
Сёння ўрачыстае адкрыццё Восьмых Беларускіх Калядных чытанняў. Цырымонія адбудзецца на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.













