Восьмы медаль Сусветнай летняй універсіяды прыносіць гімнастка Ганна Бажко

28 августа 2017

Восьмы па ліку медаль Сусветнай летняй універсіяды ў скарбонку зборнай Беларусі прыносіць наша гімнастка Ганна Бажко. Беларуска набрала трэцюю суму балаў у шматбор'і, а гэта алімпійскі від праграмы. Яшчэ адна наша спартсменка - Марыя Трубач - таксама мела шанцы трапіць на п’едэстал, аднак падвяло практыкаванне са стужкай. У выніку беларуска заняла ў шматбор'і пятае месца. Дзяўчаты працягваюць барацьбу за медалі ў асобных відах. Усяго нашых спартсменак чакае шэсць фіналаў.

Тым часам з Тайпэя ў Мінск вярнуліся Эльвіра Герман і Ілья Шымановіч. Ён, нагадаем, выйграў дзве залатыя ўзнагароды спаборніцтваў - у плаванні брасам на дыстанцыях 100 і 50 метраў, а Герман стала сярэбраным прызёрам у бегу на 100 метраў з бар'ерамі.

Сусветная летняя ўніверсіяда завершыцца 30 жніўня. Зараз, маючы ў актыве 8 узнагарод, Беларусь займае 21 месца.