Восьмага сакавіка рух на асобных участках сталічных дарог перакрыюць

7 марта 2017

Часовыя абмежаванні звязаныя з правядзеннем лёгкаатлетычнага спаборніцтва «Жаночы забег». Забароняць рух для ўсіх відаў транспарту з 7 раніцы да 14 гадзін на ўчастку ад вуліц Бабруйскай і Маскоўскай да Свярдлова. З 11:30 да 14 гадзін праехаць нельга будзе на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да Казлова. З улікам гэтай інфармацыі сталічная Дзяржаўтаінспекцыя раіць выбіраць аб'язныя маршруты, каб пазбегнуць нязручнасцей і затораў.