Восем тон пратэрмінаванай прадукцыі і штрафы на 2 мільярды рублёў

29 августа 2014
У Мінскай вобласці працягваюцца рэйды па прыдарожных кафэ. Вынікі праверак пакуль несуцяшальныя - толькі сёлета часова прыпынілі працу амаль 400 аб'ектаў грамадскага харчавання ў вобласці. Самымі папулярнымі парушэннямі аказаліся няправільнае захоўванне прадукцыі і пратэрмінаваны тавар. За невыкананне санітарных нормаў кіраўнікі кафэ выплацілі штрафы і прайшлі паўторную праверку.

Толькі на гэтым тыдні санітарныя службы праверылі 206 прыдарожных пунктаў харчавання. І ў 90 працэнтах былі выяўленыя парушэнні.