Вароны атакуюць!

12 июня 2019

Каля паўсотні паведамленняў аб нападзе  шэрых варон паступіла ад мінчан за апошні час. Падобныя сітуацыі фіксуюцца амаль кожны дзень  у розных раёнах сталіцы. Пік агрэсіўнасці птушак, як правіла, прыпадае на пачатак чэрвеня. Менавіта ў гэты перыяд падрастаюць іх птушаняты. 

Калі на адным месцы вароны нападалі на людзей некалькі разоў, трэба знайсці маленькае птушаня  і перамясціць яго ў бяспечнае месца. Дарэчы, у некаторых крылатых зараз другія вывадкі – маладыя птушкі на зямлі будуць трапляцца часцей.