Варкаўт для ўсёй сям'і

12 сентября 2016

У сталічным раёне Новая Баравая тройчы на тыдзень ладзяць спартыўныя вечарыны. Open-air трэнажорнай залай стала сучасная пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай. Уласны комплекс практыкаванняў паказвае прафесійны трэнер. Усе спартыўныя элементы будуць аднолькава карыснымі для дарослых і дзяцей. Пры гэтым не абавязкова мець добрую фізічную форму, дастаткова толькі жадання быць здаровым. Найбольш зацікаўленымі ў такім актыўным адпачынку аказаліся пачынаючыя спартсмены - трэніроўкі збіраюць дзясяткі зацікаўленых гарэз з усяго мікрараёны. Пакуль праграма трэніровак распрацавана да канца верасня. Акрамя таго, нярэдка мясцовыя тратуары пераўтвараюцца і ў бегавыя дарожкі. Кросавыя вандроўкі тут ладзяць пад кіраўніцтвам знакамітай марафонкі Вольгі Мазуронак.