У Чэрвеньскім раёне на ўсебаковае абмеркаванне вынеслі пытанні жыллёва-камунальнай сферы. На дыялогавай пляцоўцы ў Смілавічах закраналіся нюансы функцыянавання галіны і неабходнае фінансаванне. Асобны блок пытанняў - будаўніцтва жылля і дарог у малых населеных пунктах. У дыскусіі прымалі ўдзел спецыялісты з усіх раёнаў Мінскай вобласці.
Усе прапановы, агучаныя на дыялогавых пляцоўках, будуць абагульненыя і вынесеныя на абмеркаванне на Усебеларускі народны сход.













