Пытанні аховы здароўя, адукацыі і фізічнай культуры абмяркоўваюць у Палаце прадстаўнікоў

5 декабря 2013

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння прыняла законапраект Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў для Узброеных Сіл дзяржаў - удзельніц СНД (пагадненне было падпісана ў Мінску 31 мая 2013 года). Яно павінна садзейнічаць развіццю прамых сувязяў паміж ваеннымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі арганізацыямі краін СНД. Прадугледжваецца абмен як навуковай, так і архіўнай інфармацыяй. У дакуменце гаворыцца і аб узаемнай мэтавай падрыхтоўцы кадраў. Акрамя таго, заканадаўцы прынялі шэраг законапраектаў. Адзін з іх датычыцца рэгулявання адносін у спорце.


Дэпутаты таксама ратыфікавалі шэраг міжнародных пагадненняў, прыняты законапраект аб ахове здароўя.