Пытанні працаўладкавання маладых спецыялістаў абмеркавалі на Моладзевым савеце

19 февраля 2016

Павышэнне кваліфікацыі, навучальныя праграмы і кар'ерны рост. Пытанні працаўладкавання маладых спецыялістаў абмеркавалі напярэдадні на пасяджэнні Моладзевага савета пры Міністэрстве адукацыі Беларусі. Ён прайшоў у выязным фармаце на прадпрыемстве, дзе кожны чацвёрты працаўнік малады спецыяліст. Тут можна было задаць пытанні і падзяліцца ідэямі, хоць такая магчымасць летась стала на многіх вытворчасцях пастаяннай - з'явілася новая пасада - спецыяліст па працы з моладдзю. Менавіта да гэтых людзей учарашнія студэнты могуць звяртацца па дапамогу або параду.

Такая сустрэча праходзіць у нашай краіне ўжо трэці раз. Адна з галоўных задач - падрыхтаваць спецыялістаў па працы з моладдзю. Сёння ў Беларусі працаўладкавана па гэтай спецыяльнасці ўжо паўтары тысячы чалавек.