Парламентарыі Расіі і Беларусі абмеркавалі ў Оршы пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы

31 августа 2021
Пытанні ўдасканалення прававых асноў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве ў эканамічнай і гуманітарнай сферах абмеркавалі сёння  ў Оршы на пастаянна дзеючым пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі   семінары па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. У цэнтры ўвагі  стварэнне адзінага навукова-тэхналагічнага асяроддзя, інавацыйныя падыходы, прыгранічнае і міжрэгіянальнае эканамічнае супрацоўніцтва, транзітны патэнцыял дзяржаў, імпартазамяшчэнне. Удзельнікі семінара наведалі мультымадальны прамыслова-лагістычны комплекс "Брэміна-Орша", на прыкладзе якога абмеркавалі пытанні даступнасці інвестыцыйнага клімату краіны.

Удзельнікі семінара таксама наведалі аграгарадок Александрыю, пабывалі ў школе, дзе вучыўся Прэзідэнт Беларусі.