Пытанні развіцця Мінска абмеркавалі ў Прэзідэнта

6 мая 2022

Пытанні развіцця беларускай сталіцы абмеркавалі 6 мая ў Прэзідэнта. Сярод удзельнікаў - мэр, памочнік Прэзідэнта і абодва ўпаўнаважаныя па Мінску. На парадку дня - эканоміка, пытанні бяспекі, найважнейшыя інвестпраекты і перспектывы развіцця горада. Нагадаем, раней перад кіраўніцтвам Мінска стаяла задача зрабіць яго ўзорным, гэта значыць камфортным і сучасным. У сталіцы ўсе працэсы працякаюць значна хутчэй, чым у рэгіёнах, таму вельмі важна аператыўна рэагаваць. Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з шэрагам  інвестпраектаў-даўгабудаў.

Вырашыць праблему даўгабудаў 

Як распавёў мэр Уладзімір Кухараў, вырашаць праблему даўгабудаў у Мінгарвыканкаме будуць, задзейнічаючы розныя механізмы, у тым ліку звароты ў судовыя інстанцыі.

Праект "Паўночны бераг" 

Прэзідэнт запатрабаваў таксама паскорыць рэалізацыю праекта "Паўночны бераг". Комплекс размесціцца ў межах МКАД -  праспекта Пераможцаў - вуліцы Арлоўскай - Цнянскага вадасховішча. Інвестар плануе пабудаваць яго па прынцыпе "разумнага горада". Там будзе нацыянальны выставачны цэнтр, Інстытут штучнага інтэлекту, цэнтр міжнароднага гандлю.

На поўначы беларускай сталіцы з'явіцца таксама шмат жылых дамоў і новая транспартная інфраструктура. Агульны аб'ём інвестыцый - 10 млрд рублёў. Абмяркоўваючы сталічныя пытанні, закранулі сёння кадравую палітыку, пытанні самакіравання.

Абмеркавалі і  пытанні аховы здароўя. Сітуацыя з каранавірусам у Мінску лепш, чым у іншых рэгіёнах. А вось па аказанні меддапамогі не ўсё пазітыўна. Закранулі  кадравую палітыку і пытанні самакіравання. Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў: Мінск - гэта твар краіны, і на яго прыкладзе трэба паказаць іншым рэгіёнам, як трэба развівацца. Больш актыўна да добраўпарадкавання трэба падключаць усіх адказных. Вітаецца і ініцыятыва жыхароў горада.