Прэстыж дзяржаўнай службы, статусу дзяржработнікаў і дадатковае прыцягненне высокапрафесійных і ініцыятыўных спецыялістаў. Пытанні прававога рэгулявання дзяржслужбы 21 красавіка абмяркоўвалі на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Гучалі прапановы замацаваць на заканадаўчым узроўні цэласную сістэму дзяржслужбы, а таксама ўвесці рэестр дзяржаўных і цывільных пасад, вызначыць гарантыі цывільным служачым у сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць. Узнімалася пытанне і аб узмацненні дысцыпліны і адказнасці работнікаў з мэтай збліжэння іх прававога статусу са статусам вайскоўцаў. На думку экспертаў, гэтыя навацыі дазволяць вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі дзяржслужбы ў сучасных рэаліях і павысіць эфектыўнасць дзяржкіравання.













