Пытанні аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы абмяркуюць дэпутаты на сесіі Палаты прадстаўнікоў

10 октября 2019

Пытанні аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы абмяркуюць сёння дэпутаты на сесіі Палаты прадстаўнікоў. Змяненні ў праект закона прадставіць кіраўнік Мінпрацы і сацабароны. Таксама на парадку дня сесіі міжнародныя ратыфікацыі з Суданам аб супрацоўніцтве і дапамозе ў мытных справах, пагадненні ў рамках СНД аб транзіце і абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. На абмеркаванне ў Авальную залу вынесуць і некалькі дэкрэтаў Прэзідэнта і папраўкі ў закон аб племянной справе ў жывёлагадоўлі.